User login

Белорусский

Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы

Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы

Тэма маёй працы – Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы. Тэма, абраная мной актуальная і надзвычай цікавая, таму што ўсё, што датычыцца развіцця інфармацыйнай сферы нашай краіны цікава і вельмі важна. У сваёй працы я паспарбую разглядзець сутнасць СМІ, як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, таксама планую разглядзець месца і ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Існуе такая думка: СМІ – чацвертая ўлада. Аднак у некаторых краінах СМІ не ўлада, а толькі інструмэнт улады, інструмэнт маніпуляцыі грамадствам. Разважаючы над гэтымі думкамі я б хацеў яшчэ разглядзець і гэтае пытанне, а якая роля адведзена нашым сродкам масавай інфармацыі ў межах нашай палітычнай сістэмы.

Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў

Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў

Рэпартаж – самы аператыўны жанр у сучаснай журналістыцы. Яго папулярнасць тлумачыцца перш за ўсё яго максімальнай прыблізнасцю да жыцця. У нашай курсавой працы мы вырашылі больш падрабязна разгледзець менавіта тэлерэпартаж, а не рэпартаж на радыё ці ў газеце. Бо на тэлебачанні рэпартаж з’яўляецца жанрам нумар адзін. Асабліва ў інфармацыйных праграмах. У друку існуе прыярытэт ў аналітычных і мастацка-публітыстычных жанраў, а сярод інфармацыйна-публітыстычных дамінуе інтэрвью. На тэлебачанні іншая справа. Аналітычныя і мастацка-публітыстычныя жанры тут таксама ёсць, але яны распаўсюджаны не так часта як інфармацыйныя. Аналітычныя праграмы, якія выходзяць пасля навін, займаюць меньш эфірнага часу, і гледачоў у іх няшмат. А штодзённыя навіны глядзяць усе. А глядзяць іх менавіта таму, што у іх ёсць рэпартажы. Гэта зразумела: бо тэлебачанне патрабуе аператыўных жанраў. На нашу думку, раскрываючы гэтую тэму праз тэлерэпртаж, можна больш дакладна і яскрава растлумачыць, што такое рэпартаж увогуле.

Станаўленне беларускай журналістыкi

Станаўленне беларускай журналістыкi

Асэнсаваць гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускага друку можна толькі ў тым выпадку, калі ўсвядоміць, як яна ўзаемадзейнічае з эканамічнымі і палітычнымі падзеямі, што на працягу вякоў адбываліся на нашых абшарах, калі зразумець, якую ролю яна адыгрывала ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне народа. Фармаванне беларускай народнасці праходзіла ў своеасаблівых умовах. Пра Вялікае Княства літоўскае, улічваючы вашу дасведчанасць, можна было б і памаўчаць, аднак скажам, што менавіта яно дало пачатак таму вядомаму менталітэту беларусаў, які мы маем цяпер. У прынцыпе, беларусы, пачынаючы з канца 16 ст. і аж да сённяшняга часу толькі і робяць, што выжываюць як народ. Глядзіце, да перадзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. актыўна праводзілася палітыка паланізацыі; з канца 18 ст. да... – палітыка русіфікацыі. Таму так марудна, цяжка і развівалася ў нас культура, літаратура, журналістыка.

Журналістыка Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны i ў аднаўленчы перыяд (1946-1953 гг.)

Журналістыка Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны i ў аднаўленчы перыяд (1946-1

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё краіны ў канцы 30-х гадоў праходзіла ў складаных унутраных і міжнародных умовах. Нарастала пагроза новай сусветнай вайны. Існавалі складанасці і ўнутры краіны, якія ў далейшым выявілі крызісныя з’явы ў кіраўніцтве партыі. СМІ рэспублікі былі часткай сістэмы партыйнага кіраўніцтва народнай гаспадаркай, грамадскімі працэсамі. У пачатку 1938 года ў БССР выдавалася 199 газет – рэспубліканскіх, акруговых, гарадскіх, раённых і шматыражных. Агульны тыраж іх складаў 976 тыс. экз. Сетка друкаваных выданняў пасля ўз’яднання бел. народа ў адзінай дзяржаве пашырылася дзякуючы стварэнню новых газет у заходніх абласцях. У 1941 годзе ў рэспубліцы выходзіла 219 друкаваных газет (у тым ліку рэспубліканскія: “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Октябрь”, “Штандар вольнасці”, “Літаратура і мастацтва”, дзве маладзёжныя), 8 часопісаў. Разавы тыраж усіх выданняў складаў 1115 тыс. экз.

Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.

Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.

Рэвалюцыя 1905-07 гг. спрыяла ўзнікненню многіх перыядычных выданняў на тэрыторыі Паўн.-Заходняга краю. У пяці яго губернях да рэвалюцыі выходзіла ўсяго 25, пераважна афіцыйных, выданняў. У 1905-06 гг. налічваецца 75, але да канца года ўжо 36 выданняў спынілі сваё існаванне. У канцы лістапада 1906 г. урад увёў у дзеянне “часовыя правілы аб друку”, якія катэгарычна забаранялі звяртацца да вострых пытанняў унутранай палітыкі і рабочага руху. Мясцовым уладам давалася права арыштоўваць асобныя нумары перыядычных выданняў і прыцягваць рэдактараў да судовай адказнасці. Становішча прывінцыйнага друку ўскладнялася яшчэ тым, што ён падвяргаўся папярэдняй цэнзуры.

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арган

60-70-я гады ХІХ стагоддзя былі напоўнены многімі важнымі гістарычнымі падзеямі. Першая рэвалюцыйная сітуацыя ў Расіі (канец 50-пачатак 60-х гг.) прымусіла ўлады выступіць з маніфестам 19 лютага 1861 года аб адмене прыгоннага права. Маніфест, аднак, самую вострую, бадай, праблему – аграрную– вырашыць так і не змог. Сяляне бунтавалі, а ўрад, каб уціхамірыць іх, прымяняў нават ваенную сілу. Станоўчым у сялянскай рэформе 1861 г. было тое, што ў Расіі, у тым ліку і на беларускіх землях, больш хутка пасалі развівацца капіталістычныя адносіны. На арэну барацьбы з самаўладдзем ішло новае пакаленне рэвалюцыянераў-разначынцаў. У пачатку 60-х гадоў узніула першая народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая не была шматлікай і моцна ідэйна згуртаванай, таму хутка распалася. У 1863 г. на Віцебшчыне яна надрукавала адзіны нумар часопіса “Земля и воля”.

Моўная гульня ў рэкламным тэксце

Моўная гульня ў рэкламным тэксце

Рэклама - з'ява надзвычай шматгранная і шматаспектная. Існуе значная колькасць тлумачэнняў дадзенага паняцця і азначэнняў тэрміна. Найбольш агульнае з якіх наступнае. «Рэклама (ад лац. reclame – выгукваць) - адзін з патокаў масавай інфармацыі. Уяўляе сабой трансляцыю актуальных ведаў аб надзённых сацыяльных каштоўнасцях для шырокай аўдыторыі ў экспрэсіўнай і сугестыўнай форме, закліканай падштурхнуць рэцыпіента да жадаемых рэкламадаўцу паводзін (учынку). З часу свайго ўзнікнення на стадыі ўрбанізму і сёння абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця, уключаючы эканоміку, палітыку, асвету, мастацтва, рэлігію і міжасабовыя паводзіны. Падзяляюць па тыпах знакавых сродкаў на вусную, пісьмовую, друкаваную і комплексную. Мае разгалінаваную сістэму жанраў і варыянты іх мадыфікацыі, што залежаць ад прадметаў рэкламавання і тыпаў трансляцыі: рэклама ў прэсе, знешняя рэклама, прамая паштовая рассылка (direct mail) і г. д.». [3, c. 176].

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Чехіі

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Чехіі

Аналізуючы характар пераўтварэнняў у сістэме СМІ Чэхіі, мы павінны ўлічваць, што фарміраванне іх новай інфраструктуры адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Чэшская грамадская думка перажыла моманты змен палітычных арыентыраў, адэкватных працэсам у былой Югаславіі і былым Савецкім Саюзе. І хоць падзел былой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1990–1992 гг. – Чэха-Славакіі) на дзве незалежныя краіны адбыўся больш цывілізавана, чым ў былой Югаславіі або ў былым СССР, ён тым не менш балюча адбіўся на грамадскім светапоглядзе. Аднак у адрозненне ад многіх суб'ектаў былых Югаславіі і СССР, якія не могуць у бліжэйшае дзесяцігоддзе разлічваць на ўваходжанне ў склад Еўрапейскага Саюза, для Чэхіі далучэнне да «адзінай Еўропы» стала тым фактарам, які дазволіў пазбавіцца заганнага пачуцця пакрыўджанага «старэйшага брата» і разлічваць на яднанне з «братамі-славакамі» ўжо на новым ўзроўні ў межах «адзінай еўрапейскай сям'і».

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы

Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў, якія пазней спарадзілі трансфармацыю інфармацыйнай прасторы, прынята датаваць 1978–1979 гадамі, калі ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы папай рымскім быў абраны паляк Караль Войтыла, які прыняў імя Яна-Паўла Другога. Яго абранне і яго візіт паслужылі не толькі падставай для рэзкага ўздыму пачуцця нацыянальнага гонару, але і моцным штуршком антыкамуністычным настроям. З таго ж часу Ватыкан узмацніў фінансавую падтрымку не толькі клерыкальнага друку, які меў у Польшчы глыбокія карані ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёна, але і друку прафсаюзнага руху «Салідарнасць».

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгрыі

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгрыі

На пачатку перыяду трансфармацыі ў Венгрыі, згодна каталогу перыядычнага друку, выдавалася 840 газет і часопісаў агульным тыражом 1 млрд экз. Друк знаходзіўся на дзяржаўнай датацыі. Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ, якія адбываліся ва ўзаемазалежасці з кардынальнымі палітычнымі рэформамі, трэба мець на ўвазе, што ў Венгрыі, у адрозненне ад суседзяў па рэгіёне, рэвалюцыйныя змены адбываліся не пад ціскам народу «знізу», як у Румыніі або Чэхаславакіі, а «зверху». Палітычная трансфармацыя была абумоўлена рэфармацыйнымі працэсамі ўнутры кіруючай Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (ВСРП). Яна пачалася ўлетку 1987 г. пасля адстаўкі Янаша Кадара з пасады Першага сакратара ЦК і да вясны 1990 г. адбывалася па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва.

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі

Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз. У выніку трансфармацыі сёння, як сведчыць каталог перыядычнага друку, засталіся 664 газеты и 729 часопісы. Іх агульны тыраж зменшыўся ўдвая. Амаль усе выданні засталіся органамі палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам, палітызацыя аказалася характэрнай рысай балгарскіх друкаваных СМІ ў перыяд трансфармацыі. Гэта абумоўлена тым, што глебай для новай інфраструктуры сталі партыйны і прафсаюзны друк. Дысідэнцкі друк не меў такіх глыбокіх каранёў у грамадстве, як у Польшчы або Чэхаславакіі.

Палітычныя мадэлі журналістыкі

Палітычныя мадэлі журналістыкі

Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)

Ліберальная мадэль

“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”. Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін. СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм.

Літаратура і рэдагаванне ў Беларусі на пачатку ХХ ст

Літаратура і рэдагаванне ў Беларусі на пачатку ХХ ст

Тэма рэдагавання на Беларусі на пачатку XX стстагоддзя з’яўляецца актуальнай таму, што менавіта ў гэты перыяд адбылося станаўленне беларускай літаратурнай мовы, а рэдагаванне стала важным этапам у гэтым станаўленні. Гэта час нацыянальнага адраджэння беларусаў. Таму гэта тэма зацікавіла многіх вучоных і даследчыкаў. Яе разглядаў Баландзін К. І. у сваёй пацы «Фарміраванне і развіццё беларускай мовы», Бярозкіна Н. Ю. закранула гэтую тэму ў кнізе «Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі». Не абмінулі яе ў сваіх працах і такія даследчыкі, як Шчаўлінскі М. Б., Панізнік С., Карповіч М. П. у кнізе «Літаратурнае рэдагаванне», Александровіч С. Х. і іншыя. Мэта працы: выявіць асаблівасці рэдагавання на Беларусі на пачатку XX ст. Для дасягненя гэтай мэты я ставіла перад сабой наступныя задачы:

Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Моладзевая прэса Беларусы – прэса надзвычай заняпалая і неразвітая. Дадзены факт мяне, маладую асобую і студэнтку журфака, не можа не кранаць. Мною было праведзена сацыялагічнае даследаванне на тэму “стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” , у выніку якога высветлілася, што ў Беларусі няма НІВОДНАГА насамрэч уплывовага, насамрэч запатрабаванага і масавага выдання для моладзевай аўдыторыі. Я студэнтка. Менавіта таму мной было абранае менавіта моладзевае СМІ “Студэнцкая думка”, якое, на мой погляд, адрозніваецца ад іншых студэнцкіх выданняў Беларусі, мае даволі цікавую гісторыю і выходзіла ў свет у розныя эпохі.

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

Удасканальванне сістэмы адукацыі, падтрымка актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і патрыятызму, фарміраванне паважлівых адносінаў да асобы і правоў чалавека – прыярытэты сённяшняй Беларусі. Правядзенне ў жыццё ідэалаў дзяржавы накладвае адмысловую адказнасць на СМІ. Асновы агульнай культуры і грамадзянская пазіцыя асобы закладваюцца ужо ў дзяцінстве. Настаўнікі і бацькі найперш у дзіцячых выданнях хацелі б бачыць сваіх надзейных памочнікаў у выхаванні новага пакалення – будучыні краіны. Сёння, калі актыўна развіваюцца тэлебачанне і Інтэрнэт, дзеці не праяўляюць цікавасці да чытання, аддаюць перавагу “лёгкай” літаратуры.

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім газетным рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Беларуская журналістыка

Беларуская журналістыка

Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Асобныя газеты выпускалі літаратурныя дадаткі. «Савецкая Беларусь» друкавала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі часопіс «Радавая рунь» (1924 г.), «Беларуская вёска» - «Чырвоны сейбіт» (1926-1928 гг.). Сярод супрацоўнікаў рэдкалегій было нямала паэтаў і празаікаў. Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш, што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Пагэтаму выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі.

Cтиль вещания

Cтиль вещания

Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж – не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб’ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу- перанесці слухача на маесца падзеі.

Стиль СМС

Стиль СМС

На сённяшні дзень на Беларусі больш за мільён карыстальнікаў сотавых тэлефонаў. Калі мабільнікі толькі распрацоўваліся у канцы семідзесятых, іх вынаходнікі нават і думаць не маглі, што міне дваццаць пяць год - і партатыўныя тэлефоны стануць не прастой "званілкай", а невычарпальнай крыніцай ведаў, зносін і гульняў, як стала з міравой інфармацыйнай сеткай Інтэрнэт. Больш таго, сёння можна з упэўненасцю казаць, што сотавы тэлефон стаў "бацькам" новай культуры - мабільнай культуры. З цягам часу сталі з'яўляцца новыя тэхналогіі, і на цяперашні момант гэтыя тэхналогіі становяцца прабацькам новых субкультур, плыняў і сусветных рухаў.

Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
Я. Купала

Практычна ў кожнага паэта і пісьменніка ёсць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром... Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы. У адным з ранніх вершаў "Я не паэта" Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове "пагарджанай, убогай" стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа:

Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы

Слова "тутэйшы" ў тлумачальным слоўніку прыводзіцца са значэннем "мясцовы, не прыезджы". Я. Купала ў вершы "Тутэйшы" (1913 г.) ужывае гэта слова з асуджальна-іранічным адценнем. Тутэйшы — гэта чалавек з недастаткова развітай свядомасцю і нясмелымі палітычнымі імкненнямі, беспрынцыповы, пасіўны, скораны духам. Ён не ведае, што добра, а што дрэнна, не помніць нават, як "завуць" яго родны край:

Вось так не то жыву і не жыву,
Сваім, што бачу, не веру вачам,
Што чую — не бяру ў галаву,
I што я знаю — ўжо не знаю сам.

Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля"

Па творах Янкі Купалы можна прасачыць яго даўнюю цікавасць да братняга ўкраінскага народа, да яго гісторыі, культуры і літаратуры. Ён славіў шчырую дружбу, якая бярэ пачатак з далёкіх часоў. Паэт добра ведаў творчасць Тараса Шаўчэнкі, перакладаў на беларускую мову многія яго вершы і паэмы, удзельнічаў у рэдагаванні і выданні "Кабзара" на беларускай мове. У 1939 г., у сувязі са 125-годдзем Тараса Шаўчэнкі, Янка Купала напісаў паэму "Тарасова доля". У аснове сюжэта — трагічнае, поўнае суровых нягод жыццё украінскага песняра.

Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала

Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка"

Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і прывабная сялянская дзяўчына.

Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"

Кончылася вечнае начаванне,
і світанне агністае пачынаецца на зямлі
ад краю да краю, ад мора да мора!
Я. Купала

Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы

Паэма "Бандароўна" напісана ў 1913 г. па матывах беларускіх і ўкраінскіх народных песень аб Бандароўне і польскім магнаце Патоцкім, пры жыцці якога ў 1768 г. на Украіне ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Максіма Жалезняка і Івана Гонты. Бандароўна — галоўны герой твора. Гэта надзвычай прыгожая дзяўчына, якой захапляецца сам паэт:

Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёйлюдзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.

Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане"

У драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" ў найболып канцэнтраваным вы-глядзе выявіліся элементы трагічнага: трагедыя духоўна актыўнай і крытычна думаючай асобы, адчужэнне паміж героем і народам, супярэчлівы разлад мары з жыццём, жорсткасць рэчаіснасці, здольнай забіць у чалавеку ўсё чалавечае. Паэма "Адвечная песня" ў структурным плане складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. На хрэсьбіны сялянскага сына злятаюцца цені Жыцця, Долі, Бяды, Холаду і Голаду, якія даюць хлопчыку імя Мужык.

Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган"

Кожны сапраўдны паэт усёй сваёй творчасцю служыць высокім ідэалам мастацтва, якія для яго не штосьці абстрактнае, надуманае, а сродак раскрыцця перад чытачом уласных эстэтычных і маральных перакананняў. Для паэта важна не толькі ў прыгожых вобразах і прыгожымі словамі перадаць думку, пачуццё, але і выказаць сваё стаўленне да пэўнай з'явы, грамадскай падзеі, факта рэчаіснасці. У нашай літаратуры адным з першых, хто найбольш глыбока развіў тэму паэта і паэзіі, узаемаадносін мастака і мастацтва, быў Янка Купала.

Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга

Самая першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль. Падобны канфлікт у Купалавым творы ёсць.

Syndicate content