Skip to main content

Эпоха Адраджэння

Эпоха Адраджэння

Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукавання

Эпоха Адраджэння прывяла да сапраўдных ператварэнняў у еўрапейскай культуры. Тэрмін Адраджэнне не новы для Еўропы. Уздым культуры ў дзяржаве Франкаў часоў Карла Вялікага таксама быў Адраджэннем - Каралінгскае Адраджэннем. Адметнасць жа эпохі Адраджэння XIV-XVI стагоддзяў у тым, што здабыткі гэтай эпохі былі зафіксаваны з дапамогай друкарскага станка. З'яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV стагоддзя было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, незадаволенасцю патрэбаў грамадства рукапіснымі кнігамі. Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, в таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы).

З 185 экзмпляраў Бібліі вядомы толькі 46. У 1455 годзе крэдытор адсудзіў за даўгі ў Гутэнберга яго друкарню. Пасля гэтага друкарні адчыняюцца ў Італіі (1465 г.), Швейцарыі і Чэхіі (1468 г.), Францыі (1470 г.), Венгрыі (1473 г.), Польшчы (1474 г.). Першыя друкаваныя кнігі (інкунабулы, incunabula, лац. - калыска), выдадзеныя ў XV стагоддзі афармленнем яшчэ нагадвалі рукапісныя.

Канструкцыя "друкарскага праса", што экспануецца ў зале музея практычна (за выключэннем удасканалення асобных дэталей) з пачатку XVI і да канца XVIII стагоддзя не змянялася. Гэты друкарскі станок, рэканструянаваны па чарцяжах XVI стагоддзя, прадстаўляе сабой масіўнае драўлянае збудаванне з двумя вертыкальнымі бакавымі апорамі, замацаванымі папярочнымі перакладзінамі. Вінт прыводзілі ў рух доўгім рычагом - "вагай", пры дапамозе якога аркуш прыціскаўся да друкарскай формы, пакрытай фарбай. Друкаванне патрабавала значных намаганняў майстра, таму апоры нярэдка мацаваліся распорамі да столі і вінтамі да падлогі. На выраб таго станка ішло каля 30 пудоў дубовай драўніны, 7-9 пудоў медзі і жалеза.
Кірылічнае кнігадрукаванне бярэ свой пачатак ў 1491 годзе (Ш.Фіёль, Кракаў). Потым кнігі на кірыліцы з'явіліся ў Чарнагорыі (іераманарх Макарый, 1493-95 гг.), Румыніі (1508-12 гг.) і Венецыі (1510-21 гг.). Пачынальнікам беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання з'яўляецца Францыск Скарына.

Францыск Скарына

Беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменнік эпохі Адраджэння Францыск (Георгій) Скарына нарадзіўся каля 1490 года ў сям'i полацкага купца Лукi Скарыны.
Скарына авалодаў граматай і лацінскай мовай ў Полацку ці Вільні. У зімовы семестр 1504 г. паступіў на філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта, дзе ў 1506 г. атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а потым доктара вызваленых навук (artium). За 1507-1511 г.г. дакладных звестак пра сына Лукі Скарыны няма: хутчэй за ўсё, ён вывучаў медыцыну у Заходняй Еўропе. У 1512 г. пры Падуанскім універсітэце знакаміты палачанін абараніў дыплом доктара медыцыны.

Пасля вучобы Скарына вяртаецца на радзіму, дзе заручыўшыся падтрымкай і грашовай дапамогай Віленскага бурмістра Якуба Бабіча і мецэната Багдана Онькава, а таксама Івана Скарыны і Юрыя Адзверніка паехаў у Прагу, цэнтр тагачаснай культуры і акультызму. У Празе з 1517 па 1519 г.г. Скарына, выкарыстаўшы яўрэйскія, лацінскія, чэшскія, грэчаскія і царкоўна-славянскія тэксты, пераклаў, адрэдагаваў, пракаментаваў і падрыхтаваў да выдання 23 кнігі Старога Запавету.

6 жніўня 1517 года ў арандаванай пражскай друкарне на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі (тагачаснай літаратурнай беларускай мове) пабачыла свет кніга "Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр".

У зале экспануюцца муляжы наступных выданняў Скарыны, надрукаваных у Празе: "Книга Исуса Сирахова, рекомая Панаретос, Еклесиастыкус или Церъковник" (5 снежня 1517 г.) - некананічны твор, у якім, па меркаванню Скарыны, выкладзена "боская" (Саламонава) і "свецкая" (Арыстоцелеўская) мудрасці; "Книги Исуса Навина" (20 снежня 1518 г.) з дрэварытам (гравюрай) "Навин ведёт людей Израилевых через Иордан"; "Притчи Саломона царя Израилева, сына Давыдова (6 кастрычніка 1517 г.) са знакамітай гравюрай "Суд о двух детях"; "Книга светого Иова (10 верасня 1517 г.), што захапляе Скарыну сваёй псіхалагічнай глыбінёй; "Еклесиастес, или Соборник премудраго царя Соламона") (2 студзеня 1518 г.), дзе Скарына ізноў звяртаецца да постаці цара Саламона (вялікую цікавасць прадстаўляе гравюра "Царица Саввская беседует с Соломоном); "Премудрости божией книга" (19 студзеня 1518 г.), "Книги четвертые Царств"(10 снежня 1518 г.), "Книги вторые Моисеовы, зовемые Исход"(1519 г.) з гравюрай "Дочь Фараона нашла Моисея"; "Книга о Руфе" распавядае пра маавіцянку Руф прабабку цара Давіда з гравюрай "Прабабка царя Давида подбирает колосья на поле", "Книги первыи Царъств" і "Третии книги Царствъ" з гравюрамі "Помазанье Саула" і "Соломон ставит Храм Богу в Иерусалиме"(10 жніўня 1518 г.), "Книга премудрого царя Соломона, рекомая Песнь Песням" (9 студзеня 1518 г.) - шэдэўр лірычнай паэзіі, "Книжка, рекомая Плачъ Еремиін" з гравюрай "Пророк Еремия плачет глядя на Иерусалим" - апавяданне пра падзенне Іерусаліма і разбурэнне Храма Навухаданосарам ў 586 годзе да н.э.; "Книги Іудиф вдовицы" (9 лютага 1519 г.), "Книги светого пророка Даниила" (1519 г.), а таксама "Книги пятыи Моисеовы, зовемые от евреи Гельгадворим, по-гречески Девтерномос, по латине Секунда лекс, а по рускии Вторый закон" с гравюрай "Моисей учит людей Израилевых..." (1519 г.).

(Полная версия реферата в файле для скачивания)

QJJtbf vrdbmhezrsmr,

QJJtbf vrdbmhezrsmr, [url=http://opxvrugtldvh.com/]opxvrugtldvh[/url], [link=http://rdqgcetrgpji.com/]rdqgcetrgpji[/link], http://tfaxoojammbu.com/

Отправить комментарий

  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Что бы оставить комментарий, вам надо доказать, что вы не робот. Пожалуйста введите оба нарисованных слова без пробелов и точек. Спасибо
1 + 18 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. Например, для 1+3, введите 4.