User login

Белорусская литература

Эпоха Адраджэння

Эпоха Адраджэння

Эпоха Адраджэння і еўрапейскае кнігадрукавання

Эпоха Адраджэння прывяла да сапраўдных ператварэнняў у еўрапейскай культуры. Тэрмін Адраджэнне не новы для Еўропы. Уздым культуры ў дзяржаве Франкаў часоў Карла Вялікага таксама быў Адраджэннем - Каралінгскае Адраджэннем. Адметнасць жа эпохі Адраджэння XIV-XVI стагоддзяў у тым, што здабыткі гэтай эпохі былі зафіксаваны з дапамогай друкарскага станка. З'яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV стагоддзя было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, незадаволенасцю патрэбаў грамадства рукапіснымі кнігамі. Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, в таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы).

Аколава Валянціна

Аколава Валянціна

Аколава Валянціна, нарадзілася 25.07.1954 г. у вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф.Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973-1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста №– 16 «Нафтабуд» (1977-1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979-1980).

Адамчык Вячаслаў

Адамчык Вячаслаў біяграфія

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980, за раман «Чужая бацькаўшчына») і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988, за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца...»). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М.Прышвіна, Ю.Казакова, С.Залыгіна і інш.

Syndicate content