Skip to main content

Аколава Валянціна

Аколава Валянціна

Аколава Валянціна, нарадзілася 25.07.1954 г. у вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф.Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973-1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста №– 16 «Нафтабуд» (1977-1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979-1980).

У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981-1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987-1988 гг. - літкансультантам газеты «Знамя юности». Сябра СП СССР з 1986 г.

Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п'есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.

Выступае як перакладчык з расейскай, украінскай і славацкай моў.

Отправить комментарий

  • Доступные HTML теги: <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Что бы оставить комментарий, вам надо доказать, что вы не робот. Пожалуйста введите оба нарисованных слова без пробелов и точек. Спасибо
1 + 8 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. Например, для 1+3, введите 4.