Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1980, за раман «Чужая бацькаўшчына») і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988, за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца...»). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М.Прышвіна, Ю.Казакова, С.Залыгіна і інш.
Адамчык Вячаслаў, нарадзіўся 01.11.1933 г. у вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня і вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-1957 гг. займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957-1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958-1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962-1963). У 1965 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве. Быў літсупрацоўнікам часопіса «Неман» (1965-1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967-1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969-1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1980), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980-1982). З 1982 г. - галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1983). Сябра СП СССР з 1960 г.
Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. У 1957 г. апублікаваў першае апавяданне. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты мастацкі фільм, 1982 і тэлеспектакль, 1983), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца...» (1987). Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п'есу «Раіса Грамычына» (1989).


qQVk6W stkabsvzrqut,
qQVk6W stkabsvzrqut, [url=http://jmvmkkahnsbp.com/]jmvmkkahnsbp[/url], [link=http://xbicaaubjsps.com/]xbicaaubjsps[/link], http://iyiysocalpnk.com/
Отправить комментарий